Як святкуюць Вялікдзень байцы ТГ “Беларусь”?
Не ўсе беларусы святкуюць Вялікдзень за святочным сталом разам з роднымі і сябрамі. Некаторым даводзіцца сустракаць велікодны тыдзень пад бамбёжкамі.
Байцоў Тактычнай Групы “Беларусь”, якія ваююць у зоне Антытэрарыстычнай аперацыі, наведаў сіверскі беларус, а. Яўген (Орда) – пратаіерэй чарнігаўскай Кацярыненскай царквы:
– Завозілі падарункі, яйкі і кулічы. Іх пасвяцілі і аддалі хлопцам, каб яны селі за велікодны стол… Што тычыцца беларусаў, якія ваююць на баку Украіны, то там ёсць і рыма-каталікі, і грэка-каталікі, і, вядома ж, праваслаўныя. Але на фронце сярод пабрацімаў няма розніцы, хто ты па веравызнанні. Сустракаюць Вялікдзень усе з радасцю, бо ёсць вера!
А. Яўген Орда ездзіць у зону Антытэрарыстычнай аперацыі з 2014 года і нязменна наведвае беларусаў, якія ваююць там на ўкраінскім баку.
Беларускае Радыё Рацыя