Як Святлану Алексіевіч сустракалі ў Менску



Некалькі соцень беларусаў сустракалі ў аэрапорце Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святлану Алексіевіч, якая вярнулася са Стакгольма ў Менск. Варта таксама адзначыць, што ніхто з афіцыйных прадстаўнікоў улады сустрэць Алексіевіч не прыехаў.

CWRQjbLUEAIoWTe

CWRRY_-XIAAUK4W

(Фота Максіма Хлябца)

rtrerrtt4r3ewrtgjrtw-s4vqi

aleksievich15124-ku3io

aleksievich15122-hc4ht

aleksievich15123-dhc6t

aleksievich1512-yu6i0

(Фота nn.by)

12342777_1200865886597396_7229123711840010321_n

(Фота Барыса Гарэцкага)

(Відэа nn.by)

Сярод  тых, хто сустракаў Алексіевіч, былі вядомыя палітыкі Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Фядута, Таццяна Караткевіч, Аляксей Янукевіч.

Пісьменніцу сустрэлі крыкамі „Ура!” і „Дзякуй!”, многія прыйшлі з кветкамі.

Алексіевіч сказала, што ёй вельмі радасна бачыць так шмат людзей. Паводле слоў пісьменніцы, яна „крышку захварэла” і „крышку стамілася”.

Каментуючы па просьбе журналістаў адсутнасць у аэрапорце дзяржаўных СМІ і афіцыйных асоб, Святлана Алексіевіч сказала: „Гэта зразумела”. Яна таксама дадала, што не чакала прысутнасці чыноўнікаў. „Мяне сустракае народ”, – падкрэсліла Алексіевіч.

У бліжэйшых планах Нобелеўскага лаўрэата – „проста адпачыць”.

Рашэнне пра прысуджэнне Святлане Алексіевіч прэміі па літаратуры было абнародаванае Нобелеўскім камітэтам 8 кастрычніка. Прэмія ўручана за „шматгалосае гучанне прозы і ўвекавечванне пакутаў і мужнасці”.

10 снежня кароль Швецыі Карл XVI Густаў уручыў беларускай пісьменніцы медаль і дыплом Нобелеўскага лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі ў Стакгольме.

Ні цырымонію ўзнагароджання, ні прамову Нобелеўскага лаўрэата беларускія тэлеканалы не транслявалі.

belapan.by