Як у Баранавічах падрыхтаваліся да каронавіруса?



У Баранавіцкай раённай паліклініцы для барацьбы з каронавірусам ёсць не больш за тры шматразовыя павязкі ўзору 1970-х гадоў на рукі. Ад кіраўніцтва паліклінікі загад: пазначыць кожную крыжыкамі розных колераў і мяняць праз тры гадзіны, а пасля мыць дома.

На заўвагу медработніцы, што так можна заразіць сям’ю, адказалі, што заразіцца можна і ў аўтобусе. Вось і ўся падрыхтоўка да эпідэміі, кажа абураная жанчына:

– У нас у паліклініцы няма рэцыкулятараў, хаця я кожную раніцу павінна праводзіць рэцыкуляцыю паветра ў кабінеце, праветрываць яго і абеззаражваць паверхні. Няма масак, дэзсродкаў няма, каб апрацаваць у патрэбнай колькасці. Мыла мы набываем за свой рахунак. Ручнікі нясу праць дадому. У працэдурным кабінеце ў студзені не было шпрыцаў.

Паводле медработніцы, наша бясплатная медыцына не можа абараніць ад прасцейшай інфекцыі, не гаворачы пра каронавірус. Падрыхтавалася да эпідэміі чыста сімвалічна. 

Беларускае Радыё Рацыя