Як угодкі БНР адзначаць за межамі Беларусі?
У менскай сядзібе руху “За Свабоду” адбылася прэс-канферэнцыя, якая была прысвечана міжнароднаму ўдзелу ў святкаванні 100-гадовага юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе праводзілі сябры нацыянальнага грамадскага аргкамітэта – лідар руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч і сябар руху “Разам” Вячаслаў Сіўчык.
Яны распавялі пра планы міжнароднага святкавання ад нашых суседзяў – Украіны, Літвы, Польшчы – да Еўропы і па той бок акіяна ў ЗША. Да прыкладу, у Кіеве шэсце закончыцца ля беларускай амбасады, дзе прагучыць “банда, гець!” Пра што ўжо было заяўлена на першым аргкамітэце Украіны па святкаванні беларускага Дня Волі. Увогуле, да святкавання 100-годдзя БНР выказалі жаданне далучыцца і арганізаваць у сабе адпаведныя мерапрыемствы беларускія дыяспары Прагі, Парыжа, Вільні, Каўнаса, Рыгі, Таліна, Варшавы, Шчэціна, Кіева, Львова, Адэсы, Масквы, Санкт-Пецербурга, Нью-Ёрка, Вашынгтона, Філадэльфіі ды штата Нью-Джэрсі ЗША, Таронта і Атавы Канады.
Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Менск