Як упрыгожаць Менск да Дня горада (фота)
„Мінскрэклама”, якая штогод займаецца афармленнем Менску да Дня горада, прадставіла новы святочны стыль. Жыхары і наведнікі беларускай сталіцы змогуць ацаніць яго 5-6 верасня.
Дызайнерскія сцяжкі, расцяжкі, постары да 951-ых угодкаў Менску ўжо актыўна друкуюцца, штампуюцца і шыюцца.
На дэкаратыўных элементах будуць фігураваць знакавыя для горада месцы: Троіцкае прадмесце, Ратуша, Палац культуры, Белдзяржцырк, будынкі Верхняга горада.
Каляровая гама сёлета будзе змяшчаць больш 25 колераў і адценняў. У ёй будзе шмат сіняга, чырвонага, жоўтага і белага, што вынікае з геральдычнай сімволікі Менску.
Галоўным слоганам свята павінен стаць рэфрэн „Сустрэнемся ў Мінску”.
Беларускае Радыё Рацыя
фота marketing.by