Як узрывалі пінскі касцёл Святога Станіслава
У экспазіцыі Музея Беларускага Палесся з’явіліся фотаздымкі ўзарванага езуіцкага касцёла Святога Станіслава, што знаходзіўся на цэнтральнай плошчы Пінска. Тры стагоддзі святыня ўзвышалася над сталіцай Палесся і з’яўлялася сімвалам усяго краю.
„За гэты час касцёл пераходзіў ва ўладанне розных хрысціянскіх канфесій, але для ўсіх займаў важнае месца”, – адзначае намесніца дырэктара музея Святлана Лазюк:
– На жаль, касцёл не захаваўся да нашых дзён. У 1787 годзе касцёл быў перабудаваны пад уніяцкую царкву. А пасля 1795-га – гэта ўжо быў праваслаўны сабор. Усе ведаюць, што ў 1953 годзе касцёл быў узарваны.
Гэта быў самы вялікі і прыхожы езуіцкі касцёл на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Сёлета ў Пінску актывізавалася ініцыятыва па адраджэнні святыні, як гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Касцёл перад выбухам
Пасля першага выбуху
Пасля другога выбуху
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя