Як вертыкальшчыкі падманваюць гараджан
У 2012 годзе быў падрыхтаваны праект па планавым упарадкаванні і рэканструкцыі дваровай тэрыторыі дамоў № 17, 17/3 і 19 на праспекце Незалежнасці ў горадзе Слоніме. Работы па праекце, адпаведна, так і не былі распачатыя. На працягу ўсяго гэтага часу, гэта значыць пачынаючы з 2012 года па сённяшні дзень, вялося шмат дзелавых перапісак з кіраўніцтвам Слонімскага райвыканкама. Мяняліся кіраўнікі і іх намеснікі, але справа так і не зрушылася з мёртвай кропкі.
Калі надакучыла ад усяго гэтага бюракратызму і пастаянных адгаворак пра тое, чаму праца да гэтага часу не пачата, жыхары гэтых дамоў вырашылі сваімі сіламі і па магчымасцях упарадкаваць свой двор. Яны знайшлі фундатара і ўстанавілі дзіцячую гульнявую пляцоўку, зрабілі азеляненне дваровай тэрыторыі: пасадзілі кусты і дрэвы.
У мінулым 2021 годзе, жыхарамі вышэй названых дамоў Слоніма быў напісаны чарговы зварот, але ўжо канкрэтна да дэпутата Слонімскага раёна, які ў той момант, па збегу абставін, яшчэ і выконваў абавязкі намесніка старшыні райвыканкама. На дадзены калектыўны зварот, у якім была агучана просьба нават не аб поўным упарадкаванні двара, а пра працяг аўтамабільнай паркоўкі, якая таксама ўваходзіла ў рэканструкцыю двара ў адпаведнасці з планам, і ў мэтах мінімізацыі затрат з бюджэту раёна. Па дадзеным звароце быў нават арганізаваны сход з жыхарамі гэтых дамоў, на якім абяцалі наступнае: з красавіка 2022 года пачнецца праца па рэканструкцыі аўтамабільнай паркоўкі.
Прайшоў красавік, а праца так і не пачалася. Далей быў напісаны яшчэ адзін зварот да дэпутата з просьбай, выканаць сваё абяцанне, раней дадзенае перад выбаршчыкамі. На гэты зварот быў атрыманы шматабяцаючы адказ, які публікуецца, а, менавіта – рэканструкцыю дваровай аўтамабільнай стаянкі пачнуць у трэцім квартале бягучага года, (звяртаем увагу, што дадзены зварот быў за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Тамары Ямелінай, які адказвае за працу мясцовай ЖКГ).
„Ну нарэшце! – падумалі слонімцы з праспекта Незалежнасці, – лёд крануўся». Бо гэта быў афіцыйны адказ за подпісам высокапастаўленага прадстаўніка мясцовай улады Тамары Ямелінай. Але ўжо прайшоў і трэці квартал, а праца нават не кранулася з месца. Атрымліваецца, што і зноў слонімцаў падманулі вертыкальшчыкі? Вось так яны і працуюць у райцэнтрах.
Беларускае Радыё Рацыя