Як вучыцца і падарожнічаць задарма?



Пра гэта распавялі сябры Грамадзянскага форуму разам з выпускнікамі міжнародных праграм, даступных для Беларусі. Яны падрабязна расказалі, як, калі і ў чым можна паўдзельнічаць. Такая лекцыя адбылася ў творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа” ў Берасці. Сябра Цэнтральнага савета аб’яднання Грамадзянскі форум Марыя Скараход падкрэсліла, што для таго, каб удзельнічаць у праграмах, трэба ў першую чаргу праяўляць лідарскія якасці.

– Усё залежыць, канешне ж, ад праграмы. Але ў большасці выпадкаў трэба, каб у вас была мова. Але гэта не самае істотнае. Таксама трэба, каб вы штосьці рабілі ў Беларусі: ці каб вы былі лідарам мясцовых суполак, ці мелі б рэалізаваныя праекты. Трэба, каб вы былі неяк актыўныя ў сваёй краіне. Такіх асобаў яны заўсёды шукаюць.

Асаблівая ўвага ў час лекцыі была нададзеная таму, як задарма беларускім студэнтам па абмене навучацца ў Злучаных Штатах Амерыкі і ў Вялікабрытаніі.  А напрыканцы мерапрыемства адбылася дыскусія на тэму таго, чаму студэнты праяўляюць нізкую актыўнасць у міжнародных праграмах.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота slavpeople.com