Як выглядае шыльда да помніка Касцюшку ў Мерачоўшчыне
Грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка на сваёй старонцы ў facebook апублікаваў фота шыльды да помніка Тадэвушу Касцюшку.
Помнік неўзабаве ўсталююць на тэрыторыі сядзібы-музея ў Мерачоўшчыне, што ў Івацэвіцкім раёне.
Сродкі на яго былі сабраныя грашовымі ахвяраваннямі людзей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com/gleb.labadzenka
