Як выглядаў святы Валянцін?
Бразільскія спецыялісты прадэманстравалі, як выглядаў святы Валянцін. Для гэтага яны скарысталіся чэрапам загінулага 1700 гадоў таму абаронцы закаханых, які захоўваецца ў базіліцы Санта-Марыя-ін-Касмедзін на беразе Тыбра ў Рыме, піша Daily Mail.
Аднаўленнем знешнасці святога, які пацярпеў за таемнае правядзенне цырымоній шлюбу падчас іх забароны, займаўся вядучы бразільскі спецыяліст у камп’ютарным дызайне Сісеро Мораес. Астанкі былі лічбава апрацаваныя і адноўленыя ў выглядзе 3D-мадэлі. Для гэтага выкарыстоўваліся 250 здымкаў, зробленых з рознага ракурсу.
Да гэтага Мораес займаўся аднаўленнем вонкавага выгляду яшчэ 10 святых рымска-каталіцкай царквы.