Як выкарыстоўваюцца канфіскаваныя польскія дамы?



Ніводзін з 16-ці польскіх дамоў у Беларусі, канфіскаваны ўладамі, не выконвае свайго прызначэння, якое палягае на развіцці польскай адукацыі і культуры. Маёмасць, якая некалі належала Саюзу палякаў – ці зруйнаваная, ці здаецца ў арэнду бізнес-структурам.

800px-Дзержинского,_32

Яскравы прыклад – Дом польскі ў Гародні. У колішнім  цэнтры польскага жыцця ў Беларусі месціцца педыкюрны кабінет, што на думку старшыні галоўнай рады непрызнаванага Саюза палякаў на Беларусі Анжалікі Борыс цалкам адпавядае памкненням улады:

– Уладу насамрэч не цікавіла развіццё польскасці, а цікавіла выключна падкантрольная арганізацыя. Улада гэта атрымала, атрымала падкантрольную, мёртвую структуру, якая да да сёння мае пустуючыя дамы, у якіх не вядзецца навучанне польскай мове. Мы атрымалі падтрымку людзей.

Польскія дамы ў Беларусі былі канфіскаваныя ўладамі пасля 2005 года, калі Саюз палякаў ўзначаліла Анжаліка Борыс. Нягледзячы на нелегальнае становішча, арганізацыя займаецца папулярызацыяй польскай мовы і культуры на тэрыторыі ўсёй краіны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота wikipedia.org