Як вылічыць “дармаеда”?
Дзяржаўная газета „Беларусь сегодня. СБ“ падтрымлівае ініцыятыву пошуку і пакарання так званых дармаедаў – людзей, якія нідзе афіцыйна не працуюць і не плацяць падаткі ў бюджэт. Журналісты задаюцца пытаннем, як вылічыць такіх «дармаедаў», і спасылаюцца на артыкул 56 Кастытуцыі, згодна з якім грамадзяне абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін ды іншых плацяжоў.
Кіраўнік арганізацыі прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка прагназуе, што ініцыятыва ўладаў не будзе падтрыманая грамадствам:
– Дармаеды – гэта праблема працоўнай сілы ў Рэспубліцы Беларусь. Чаму мы чуем сёння: прапанавала МУС або ўрод, а дзе спіс грамадскіх ініцыятыў, арганізацый, якія б таксама ўносілі сваю лепту? Чаму іх прапановы не разглядаюцца, чаму да іх не звяртаюцца ўлады? Трэба даведацца меркаванне грамадства. Я хачу сказаць, што грамадства адмоўна ставіцца да ініцыятывы спадара Лукашэнкі па праблемах дармаедства, таму што сёння ты працуеш, а заўтра – не. І што, ты патэнцыйны дармаед? У жыцці рознае здараецца.
Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч адзначыў, што пакуль заўчасна казаць, у якім выглядзе і ў якія тэрміны пастанова аб пакаранні дармаедаў будзе прынятая. Пакуль што прапановы накіраваны ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота newsby.org