Як выправіць дзіця ў школу?
Штогадовы кірмаш школьных тавараў разгарнуўся на Савецкай плошчы ў Гародні.
Цэны на кірмашы – як і ў мінулым годзе, а заробкі за гэты час – рэальна зменшыліся, як кажуць пакупнікі. Для таго, каб сабраць першакласніка ў школу, трэба аддаць 500-600 новых рублёў – падлічваюць бацькі будучых школьнікаў:
– Спартыўны касцюм – 643 тысячы старых беларускіх рублёў, заплечнік – 600-900 тысяч. Заплечнік кітайскі, таму ўсё роўна паляціць праз месяцаў шэсць, дакладна яго выкінеш. Усё дорага.
– Накладна. Напрыклад, на хлопчыка касцюм у 1 клас – прыкладна 800-900 тысяч. Выбар так сабе.
– Заплечнік каштуе 750 тысяч, сукенка – 500 тысяч. А яшчэ камунальныя паслугі аплаці!
– Цэны няправільныя.
Школьныя кірмашы запрацавалі і ў іншых рэгіёнах Беларусі. І будуць адкрытыя да шостага верасня.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара
