Як выжыць чалавеку на 3-й, працоўнай, групе інваліднасці?



Беларускай дзяржаве не патрэбныя інваліды. Дзеля скарачэння выдаткаў, лекары часам зніжаюць групу інваліднасці, і даюць трэцюю працоўную тым, хто ня здольны працаваць. Хоць і інвалідам першай і другой групы пенсіі часам не хапае на ўсе патрэбныя лекі, бо бясплатна выпісваюць толькі лекі беларускай вытворчасці. Пры гэтым хворым на анкалогію не прызначаюць рэабілітацыю ў першы, важны для здароўя, год – кажа інвалід другой групы Ірына з Бярозы:

 – Рак галаўнога мозга. Адразу ў мяне была першая група. Пасля паралюша, я ляжачая была. Затым мне рэзка пачалі даваць трэцюю групу. Доўга і настойліва мы дамагаліся другой. Сказалі, што скаргі на наступны год не дапамогуць, нікуды не звяртайцеся, таму што будзе трэцяя, рабочая, група. Можаце працаваць. А ў мяне правая рука не дзейнічае. А калі я, з вялікімі цяжкасцямі, спрабавала ўзняцца, дзяржава не дапамагла нічым.

Паводле Ірыны, у адносінах да інвалідаў Беларусь нельга назваць сацыяльнай дзяржавай, але можна – абыякавай. Нашая суразмоўца ўпэўнена, што інвалід прападзе, калі ў яго няма падтрымкі родных і блізкіх.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце