Як з ідэі зрабіць бізнес-праект?
Прадпрымальнікі, праграмісты, актывісты, дызайнеры, бізнэс-аналіты і маркетолагі сабраліся ў адным месцы ў Берасці. У Тэхнапарку абмеркавалі тэму, як з ідэі зрабіць бізнес-праект.
Удзельнікі фармулявалі бізнес-мадэль, вучыліся рабіць прэзентацыі, падрыхтоўваць маркетынгавыя актыўнасці ў межах Стартап-школы, — распавяла адна з галоўных арганізатарак Аляксандра Курыловіч:
— Гэта вельмі насычанае мерапрыемства, у нас 6 экспертаў з розных сфер, якія кожны працуюць са сваім блокам з удзельнікамі. Не вельмі шматлікія мерапрыемствы, але усе, хто прыйшоў, яны з рэальнымі праектамі: пачынаючы ад студыі аўтавінілу, студыі макіяжу, праект па забеспячэнні гандлю між біржамі і розныя іншыя ідэі.
Арганізацыяй трэнінгу займаліся прадстаўнікі Мясцовага фонду рэгіянальнага развіцця. Заняткі адбываюцца пры фінансавай падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце