Як з каронавірусам змагаюцца ў Баранавічах?



Жыхары горада Баранавічы робяць дэзынфекцыю і прытрымліваюцца сацыяльнай дыстанцыі. Такія асноўныя меры бяспекі ў раённым цэнтры.

Лічбы, як і ў іншых населеных пунктах вобласці, па колькасці хворых на каронавірус адсутнічаюць, распавяла мясцовая жыхарка спадарыня Наталля:

– Колькасць людзей на вуліцах я б не сказала, што зменшылася. Канкрэтна на маім месцы працы ўзмоцненыя меры па дэзынфекцыі ручак, мэблі, надаецца больш увагі прыборцы з выкарыстаннем дэзынфекуючых сродкаў.

Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі на сваім сайце дае выключна інфармацыю па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі, а таксама працуе гарачая лінія на тэму COVID-19.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота intex-press.by