Як з Леніна зляпіць нацыянальнага героя?
У Запарожскай вобласці Украіны з помнікаў Леніна ствараюць помнікі гістарычным асобам.
Па дадзеных мясцовых СМІ, на тэрыторыі рэгіёна ўжо зафіксавана два падобных выпадка: у вёсцы Лазаватка помнік Леніна ператварыўся ў скульптуру балгарына-перасяленца Дыякава, а ў Новааляксееўцы стаў асновай для помніка аўтару першай украінскай канстытуцыі Піліпу Орліку.
Перапрацоўка скульптур, шляхам „апранання” іх у нацыянальную вопратку і „дадавання” нацыянальнай атрыбутыкі, дазволіла мясцовым уладам ашчадзіць сродкі ў перыяд дэкамунізацыі. Перапрацоўка Леніна каштавала ўсяго 7 тысяч грывен, што істотна менш кошту дэмантажу помніка з выкарыстаннем спецтэхнікі, яго транспарціроўкі і захавання.