Як захаваць свае зберажэнні?



Берасцейцы не давяраюць дзяржаўным банкам і аддаюць перавагу захоўванню зберажэнняў у замежнай валюце. Апытаныя на цэнтральных вуліцах грамадзяне малую суму захоўваць у беларускіх рублях, усё, што звыш некалькіх мільёнаў, – у далярах або еўра. Буйныя грашовыя сумы яны інвестуюць у нерухомасць. Грамадзяне распавялі пра тое, які спосаб захавання грошай на іх думку найбольш аптымальны і чаму:

– Я ніколі не давярала дзяржаве і грошы свае трымаю ў асноўным у далярах.

– Я думаю, што лепш захоўваць грошы ў банку. Таму што, калі яны ляжаць дома, то іх у любым выпадку патраціш. А калі ў банк пакладзеш, яны захаваюцца, ды яшчэ і працэнты нарастуць.

– Зразумела, што ў далярах трэба захоўваць, ён пастаянна расце, а зараз увогуле. Такі час, што спадзявацца можна толькі на сябе.

Некалькі тыдняў запар каля абменных пунктаў у Берасці ствараюцца чэргі. Большасць тых, хто там стаіць, чакае з’яўлення ў продажы даляраў або еўра. Гэта гаворыць пра тое, што беларусы не імкнуцца зберагаць грошы ў нацыянальнай валюце.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота fffreedom.ru