Як закрыць “шкодную” краму?
Зараз паўсюль у Беларусі адчыняюцца крамы ў выкупленых кватэрах жылых дамоў.
Але прадуктовыя крамы, убудаваныя ў дамы, з магутнымі кампрэсарнымі і халадзільнымі ўстаноўкамі далёка не бяскрыўдныя для здароўя грамадзян, якія жывуць у гэтым доме, кажа грамадская актывістка, доктар урбаністыкі Ірына Лаўроўская з Берасця.
Крама “Купецкая” у Берасці аказалася пад яе кватэрай. Жанчыне гэта каштавала здароўя, нерваў і 5 гадоў барацьбы, краму ўдалося закрыць:
– Я патрабавала, каб уласнікі крамы давялі санітарныя нормы да належнага стану, аднак яны да канца гэтага не зрабілі, таму справа дайшла да суда. Яны зразумелі, што я не адступлю, аб’ектыўныя паказчыкі былі ўжо зафіксаваныя і санслужбай, і назіральнікамі.
Ірына Лаўроўская раіць людзям, хто трапляе ў яе сітуацыю, не цярпець. У яе, раней практычна здаровага чалавека, цяпер разбалансаваны арганізм, асабліва крывяносная сістэма і слых.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.