Як зараз выглядае сітуацыя з палітвязнямі? Тлумачыць праваабаронца



81 чалавек у СІЗА, 82 чалавека ў выпраўленчай калоніі і 36 чалавек на хіміі. Так зараз выглядае сітуацыя з палітвязнямі на Берасцейшчыне, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не пажадала называць сваё прозвішча:

„Гэта вялізная колькасць. Але яна магла бы быць нашмат большым, калі б было больш вядома пра факты. Справа ў тым, што зараз у Берасцейскай вобласці праходзяць пасяджэнні, але, на жаль сваякі ці знаёмыя не звязваюцца з праваабаронцамі, і невядомы вынік гэтых судоў„.

Згодна апошніх дадзеных толькі па берасцейскай вобласці палітвязнямі прызнаныя 200 чалавек. Агулам па рэспубліцы гэтая лічба складае 875 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя