Як затрымлівалі і збівалі людзей у Бярозе
З беспадстаўна збітых мясцовай міліцыяй і баранавіцкім АМАПам 10-12 жніўня бярозаўчан, былі і тыя, хто апынуўся ў Бярозаўскай раённай лякарні, але гэта не адцягнула судоў на імі.
Міліцыянты прыязджалі, забіралі ў РАУС, дзе суддзі працавалі ў рэжыме выезда. А затым вярталі на бальнічны ложак, кажа 19-гадовы Аляксей, якому перабілі сустаўны нерв:
– Па вуліцы Савецкай я ішоў з працы, а яны там павылазілі. Я не бег, нічога. Крыкнулі: „Стаяць!”, падбеглі, па нагах пачалі біць, пасля скруцілі і павязалі. Пяць гадзін прайшло, тады толькі выклікалі медычную дапамогу. Мяне проста не слухаліся ногі, я не мог стаяць.
– Мяне Дзіма завуць. Без прычыны, нічога не патлумачылі, проста рукі закруцілі, таксама ў аўтазак кінулі і ўсё.
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Дзмітрый хворы на эпілепсію. Яму не дазволілі паведаміць пра затрыманне і каб з дому прынеслі таблеткі. Праз суткі здарыўся прыступ. Ад жорсткага затрымання рукі былі сінія яшчэ на 5-я суткі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by