Як ЖКГ пагоршыла ўмовы жыцця жыхарам Бярозы
Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка падмяніла план рэканструкцыі дваровай тэрыторыі ля дома № 5 па вуліцы Тышкевіча ў Бярозе, кажа жыхар гэтага дома Ігар Меншыкаў. Гэтым пагоршыла ўмовы жыцця жыхароў іх 100-кватэрнага дома. Першы план узгадняўся на сходзе і задавальняў людзей.
– Праект быў зменены, у выніку чаго парковачныя месцы для аўтамабіляў непасрэдна пад домам зніклі. Стаянку перанеслі на 60-90 метраў ад дома і зрабілі яе на 37 аўтамабіляў. Толькі ў нашым 100-кватэрным доме каля 50 аўто. Цяпер паркоўка знаходзіцца 10 м ад дома №21, 30 м – ад дома №13. Вядома, жыхары менавіта гэтых дамоў будуць ставіць там свае аўтамабілі.
Паводле абураных жыхароў, лепш бы нічога не рабілі, чым рабіць так: – Увесь двор хацеў бы пакінуць паркоўку там, дзе яна была хаця б. – Сметнік нам вельмі не падабаецца, боён будзе павернуты да нас. А смецце нясуць з усіх дамоў. Каля сметніка страшна. – Тут паклалі бардзюры. Для маленькіх дзетак стала яшчэ горш. Я разумею, калі ўдарыўся, упаўшы на зямлю. А калі ўпадзе на бардзюр? – Звузілі ўсё…
Скаргі з 40 подпісамі ў райвыканкам і жыллёва-камунальную гаспадарку сітуацыю не выправілі. Работы ідуць у паскораным тэмпе, нягледзячы на канфліктную сітуацыю.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза