Як жыць дармаеду?
У горадзе над Бугам абмеркавалі прэзідэнцкі дэкрэт №3 “Аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства”. Круглы стол пад агульнай назвай “Як жыць дармаеду ў Берасці” зладзілі з дапамогай агенцтва “PROPUS”. Расказвае яго кіраўнік Яўген Скрабутан:
– Праблема, якую мы абмяркоўвалі, важная не толькі для Берасця – гэта праблема ўсёй краіны. Бо дармаеды, якімі называюць цэлую касту людзей, якія імі, у прынцыпе, не з’яўляюцца, – гэта праблема, якую дзяржава не можа зараз вырашыць.
Юрыст:
– Ад яго складваецца ўражанне, што воз паставілі перад канём, то бок, жаданне спагнаць нейкія грошы і даведацца пра прыбыткі пэўнай катэгорыі грамадзянаў, якая нідзе не працуе, але даволі добра жыве. І гэтае жаданне дзяржавы апярэдзіла распрацоўку механізмаў рэалізацыі.
Паміж прысутнымі юрыстамі, праваабаронцамі і беспрацоўнымі адбылася дыскусія як па пытаннях зместу дэкрэта, так і пра тое, што рабіць, калі падатковая даслала гэтак званы “ліст шчасця”. У пачатку наступнага года арганізатары запланавалі правесці чарговую сустрэчу на тэму дармаедства, але ў больш шырокім коле.
Цалкам гук у далучаным файле.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце