Як жыве Косава



Невялікі гарадок Косава ў Івацэвіцкім раёне стаў вядомы ўсяму свету дзякуючы таму, што тут нарадзіўся славуты змагар за свабоду і дэмакратыю Тадэвуш Касцюшка.

IMG_2712

Узнаўленне сядзібы Касцюшкі не дапамагло Косаву выжыць. Цяпер амаль трохтысячны горад пусцее. Работы няма, заробкаў таксама, моладзь з’язджае, скардзяцца косаўцы:

— Няма ў людзей грошай. Некалі моладзі ў нас было: ого-го, а цяпер — няма. Вунь колькі памірае, а нараджаецца мала. У нас няма работы.

—  Я ў камунальным работаю на тры мільёны…

— Тут увогуле грошай няма, бо у нас адзін адзіны камбінат і усё…

— Вуліцы абы-якія, святла няма. Мы начальству кажам, а яны адказваюць, што няма сродкаў, але падаткі ўсе плацяць. Цяжка, вельмі цяжка…

Тым не менш тутэйшыя людзі задаволеныя тым, што “Бог мілаваў, што ў іх ціха, без вайны, без крыкаў, без бунтаў, а астатняе ўжо, як ё, так яно і робіцца”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя