Як жыве палітвязень Уладзімір Гундар?
Лісты дадому, штодзённыя складанкі на біблейскую тэму, удзячнасць сябрам за добрую справу – гэта ўсё, што дае магчымасць выжыць палітвязню Уладзіміру Гундару.
Блізкія Гундара ўдзячныя сябрам за дабрачынны помнік на магілу цешчы, якая памерла за месяц да арышту зяця. Родныя Уладзіміра Гундара цытуюць яго ліст:
– „Нарэшце я займеў уласную поўную Біблію, ды яшчэ якую! Выданне тысячагоддзя хрышчэння!” Ён просіць, каб даслала фотаальбом праз заказны ліст, каб складаць фатаграфіі. Я яму многа дасылала фотаздымкаў. Ён піша, што „мне будзе значна прасцей праглядаць фоткі, калі мне захочацца. Ты нават не ўяўляеш, як гэта мне складана тут зрабіць!”
Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар засуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, асноўны тэрмін з якіх 18 гадоў па «справе Аўтуховіча».
Беларускае Радыё Рацыя