Як жывецца беларускім пенсіянерам?



У Беларусі пенсіянеры лічацца адной з самых неабароненых групаў насельніцтва. Невысокія пенсіі, адсутнасць ільготаў, недаступнасць якаснай медыцыны і шмат што іншае.

IMG_8039

Трэба адзначыць невысокую патрабавальнасць сталых людзей, сціпласць іх жаданняў, якія часцей за ўсё не выконваюцца ўладамі. Бярозаўскіх пажылых турбуюць сацыяльныя пытанні, што тычацца іх паўсядзённага жыцця:

– Каб больш грошай атрымліваць, каб было за што хадзіць у магазіны.

– Аўтобусы часта не даязджаюць да бардзюраў, а ў многіх людзей хворыя ногі. Цяжка заходзіць у аўтобус.

– Мая сястра жыве ў вёсцы, яна інвалід ІІ групы. Ёй ніхто неўдзяляе ўвагі.

– Каб атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу трэба некуды ехаць ды яшчэ плаціць. А пенсіі ў нас малыя.

Нямала і поўнасцю задаволеных жыццём. Да такіх можна аднесці ваенных пенсіянераў і тых, хто сваімі пенсіямі не дзеліцца з унукамі або мае вельмі сціплыя патрабаванні:

– Я ўсім задаволены, мне ўсё дае дзяржава, я гэта заслужыў.  У мяне няма ніякіх прэтэнзій. Мы, як ваенныя, не павінны нечага прасіць.

– У нас усё добра. Мы ні на што не скардзімся. Нам добра жывецца.

У Беларусі каля 20 % насельніцтва ва ўзросце 60 гадоў і больш – г.зн., кожны 5 жыхар краіны.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза