Як жывецца на пенсіі?
У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэй жыве каля 1,5 мільёна, у вёсках – 500 тысяч чалавек. Доўгажыхароў, якім за 100 год, налічваецца крыху больш за 400 чалавек. А як жывецца ў цяперашні час на пенсіі і на атрыманую пенсію, мы запыталіся ў сталых людзей Глыбоччыны:
– Лішняе з пенсіі не застаецца, нейкія там капейкі, што гэта за пенсія. Адна пенсія, свой дом, калі б толькі паесці, то хапіла б, але ж трэба і дом пафарбаваць, плот пафарбаваць. Дзе браць грошы?
– Адпрацавала медыкам 37 гадоў. Каб толькі здароўе было, вось лопнуў жоўцевы пузыр, зрабілі аперацыю. Вопратка старая, нікуды цяпер не хаджу. Хворая, цяпер толькі шпацырую, каб падыхаць свежым паветрам. Я чула па тэлеаізару, каб ніякай затрымкі пенсіі не было.
У Беларусі за апошнія дзесяць гадоў сталых людзей стала на 11% больш або на 200 тысяч чалавек. У сельскай мясцовасці іх колькасць знізілася, а вось у гарадах і гарадскіх пасёлках павялічылася.
Беларускае Радыё Рацыя