Як жывуць суседзі Беларусі?



Многім беларусам хочацца ведаць, як жывуць суседзі-замежнікі. Нехта верыць тэлевізару, яны ўпэўнены, што добра там, дзе нас няма. Многія бачаць жыццё суседзяў наведваючы бліжэйшыя краіны – у іх іншае меркаванне. Як кажуць, лепей раз убачыць, чым сто разоў пачуць.

Пра жыццё суседзяў гавораць жыхары Бярозы:

– Па некалькі разоў на год я бываю ва Украіне, езджу адпачываць туды – на заходнюю Украіну. А ва ўсходянй Украіне жывуць мае блізкія крэўныя. Можа быць матэрыяльна яны і не жывуць лепш за нас, але яны жывуць вальней за нас.

– Мае дзеці ў Расеі, там у іх добрая праца, таму яны добра атрымліваюць. Асноўная маса нічога не атрымлівае, як і ў нас.

– Яны жывуць і дзякуй Богу не пакутуюць. У Польшчу выязджаюць на працу, людзі едуць добраахвотна, значыць нешта ў іх атрымліваецца.

– Як жывуць суседнія краіны нам ніколі не жыць. Мы адсталі ў развіцці на шмат гадоў.

Працаздольныя людзі апошнім часам усё часцей для працы і жыцця абіраюць Польшчу ды ўсё меней Расею. Гэты факт гаворыць сам за сябе пра жыццё ў нашых суседзяў.

Беларускае Радыё Рацыя