Як змагацца з фіктыўнымі кантрактамі і заробкамі ў канвертах?
Пра заробкі ў „шэрых канвертах” гавораць у Беларусі даўно. Але з гэтым не змагаюцца на дзяржаўным узроўні, як паказаў прыклад кіроўцы-міжнародніка Эдуарда Дзягілева з фірмы “Транс-Лайн-Брэст“.
Вусныя абяцанні ўладальніка фірмы наконт заробкаў не адпавядалі рэчаіснасці. Дзягілеў пачаў змагацца і быў выкінуты за парог прадпрыемства, хоць да гэтага часу працаваў без нараканняў:
– Кантрак атрымліваецца фіктыўны. Мы яго падпісваем, а працуем і атрымліваем заробак па вуснай дамоўленасці. Шэф сказаў, што вось па такой дамоўленасці вы будзеце атрымліваць 1000 – 1200 еўра. Самы вялікі заробак у мяне атрымаўся 600 еўра, такое было ўсяго адзін раз за два гады.
Паводле прававога інспектара Уладзіміра Малея, тройчы Эдуард Дзягілеў звяртаўся ў пракуратуры, і тройчы скарга накіроўвалася ў аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасцю, дзе ўпарта не бачаць злачыннасці.
Куды толькі Дзягілеў не звяртаўся. Але вынік пакуль нулявы:
– Падатковая інспекцыя выкарыстоўвае метад запалохвання. Калі гэты факт будзе ўстаноўлены, то вам прыйдзецца заплаціць адпаведныя падаткі. Пры разглядзе скаргі ў пракуратуры, пракуратура накіравала матэрыял у АБЭЗ. Мы бачым, што ён не хоча гэтым займацца.
Да Эдуарда Дзягілева ў змаганні супраць заробку ў шэрых канвертах далучыўся яго былы калега Вячаслаў Сачук. Ён стаў сведкам на карысць Дзягілева, і таксама страціў працу на прадпрыемстве “Транс-Лайн-Брэст“.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя