Як зменшыць ужыванне алкаголю і тытуню
На 14-й сесіі дэпутатаў Бярозаўскага раённага савету, якая прайшла нядаўна, галоўным пытаннем было стан здароўя насельніцтва і яго паляпшэнне. Намеснік галоўнага ўрача Бярозаўскай раённай бальніцы Віталь Саковіч звярнуў увагу на праблемы, звязаныя з алкаголем і курэннем.
Парады адносна змяншэння ўжывання алкаголю і тытуню даў ураджэнец Бярозаўшчыны, член Савету Рэспублікі і дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Віктар Чайчыц:
– Зрабіць такія стэнды, распавесці ад чаго атруціўся чалавек і вывесіць якія-небудзь фотаздымкі з бутэлькамі сардэчніку. Стымуляваць гэта нейкімі прэміямі, што чалавек вядзе здаровы лад жыцця.
Сябра Праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяржук Русецкі мае наконт гэтых праблемаў іншае меркаванне:
– Трэба браць прыклад з тых краінаў, у якіх ёсць рэальны поспех у змаганні з алкагалізацыяй. Відаць, усё ж такі, калі ў чалавека нізкі ўзровень жыцця і тых грошай хапае толькі каб выпіць, больш нічога не застаецца.
Паводле праваабаронцы, у абмеркаванні такіх пытанняў не трэба забывацца на падвойныя стандарты з боку дзяржавы: неабмежаваны па часе продаж алкаголю ў крамах, рэстарацыях, кавярнях і павелічэнне магчымасцяў набыць цыгарэты праз масава завезеныя ў Бярозу шапікі пад назвай «Табакеркі», расстаўленыя ва ўсіх шматлюдных месцах.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя