Як змяніліся патрабаванні да здароўя прызыўнікоў?



З 24 кастрычніка маладых людзей пачалі адпраўляюць на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Пра тое, які дыягназ цяпер перашкода арміі, а які не, агенцтву «Мінск-Навіны» распавёў лекар, кіруючы працай лекараў-спецыялістаў у ваенным камісарыяце Кастрычніцкага раёна Менска, Аляксандр Валошын.

Ілюстрацыйнае фота

Для ўкамплектавання Узброеных Сіл, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў прызвалі каля 10 тысяч чалавек. Усе яны раней прайшлі медыцынскі агляд у ваенных камісарыятах. Дабро на адпраўку ў войска атрымалі і тыя, хто яшчэ летась прызнаваўся непрыдатным да службы (бо былі зменены патрабаванні да стану здароўя прызыўнікоў).

Акрамя блізарукасці ў прызыўнікоў назіраюць таксама масавую гарбаватасць, скрыўленне хрыбетніка. Гэта лічаць наступствамі маларухомага ладу жыцця.

Непрыдатнымі да службы прызнаюцца прызыўнікі з блізкарукасцю высокіх ступеняў. Не бяруць у войска і з трэцяй ступенню атлусцення.

Раней астматыкі прызнаваліся непрыдатнымі да вайсковай службы. Цяпер пры дыягназе «бранхіяльная астма», калі прыступы адсутнічаюць цягам пяці гадоў, хлопец прызнаецца прыдатным да ваеннай службы з абмежаваннямі.

Беларускае Радыё Рацыя