Якая будучыня беларускага культурніцкага жыцця Вільні?



Беларускі паэт Алег Мінкін не бачыць падставаў казаць, што беларускае культурніцкае жыццё Вільні мае вялікую будучыню. Бракуе маладых асоб, усе дзеячы беларускай культуры ў Вільні даўно знаёмыя паміж сабой.

Алег Мінкін, Алена Танкачова, Паліна Сцепаненка, Андрэй Антонаў 

Анамальнай паэт лічыць сітуацыю, пры якой беларускае школьніцтва ў самой Беларусі не падтрымліваецца ўладамі, і ў той жа час беларуская дзяржава актыўна дапамагае беларускай гімназіі ў Літве.

Дзіўна, што беларускае школьніцтва развальваецца ў Беларусі, а тут падтрымліваецца, як толькі можна, з боку той самай беларускай дзяржавы. Гэта анамалія нейкая. У нашых асяродках беларускіх мы не бачым маладых твараў: ні студэнтаў ЕГУ, ні школьнікаў. Калі б я прыйшоў, які б настрой у мяне ні быў, і пабачыў незнаёмыя твары, то сказаў бы, што вось яно – працяг. А так прыходзіш – і тыя самыя людзі.

Алег Мінкін назваў беларускую гімназію ў Вільні даволі добрым прыкладам якаснай адукацыі. А з іншага боку, зазначае паэт, большасць яе выпускнікоў у выніку не далучаюцца да беларускага культурніцкага жыцця.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша