Якая панама? Постар-жарт.



Пасля публікацыі пра рахункі набліжаных і сяброў Пуціна ў афшорных зонах Панамы, невядомыя жартаўнікі ў Маскве зрэагавалі цікавым постарам, які быў змешчаны ў раёне Садовага кальца.

Panama

На прыпынку грамадскага транспарту ў раёне Землянога валу невядомыя размясцілі постар з пытаннем „- КАКАЯ ПАНАМА?”

На плакаце выява чалавека, відавочна падобнага на Уладзіміра Пуціна. У зубах ён трымае цыгарэту, на ім акуляры-„авіятары” у стылі 1970-ых і панама на галаве. Постар актыўна фатаграфавалі мінакі, рабілі сэлфі і размяшчалі ў сацсетках. Аднак, маскоўскія ўлады праз нейкі час адрэагавалі на такі жарт – постар знялі.

Паводле „Эхо Москвы”