Якая самая папулярная назва вуліцы ў Беларусі?
У аддзеле геаінфармацыйных сістэм Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці паведамілі, якімі назвамі часцей за ўсё называлі вуліцы ў беларускіх гарадах і вёсках.
Як аказалася, пальму першынства ўпэўнена ўтрымлівае назва „Цэнтральная”. Вуліца з такой назвай сустракаецца ў 5 056 населеных пунктах краіны.
Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі „Моладзевая” (2 166) і „Садовая” (2 165).
Паводле belta.by
Фота kp.by