Якая сітуацыя з каронавірусам у Бярозе?



Дрэнная сітуацыя з пандэміяй каронавірусу і ў Бярозе. Хоць гэта не афішуецца. Хварэюць як людзі, так і медработнікі, на ананімных умовах паведамляе супрацоўнік Бярозаўскай раённай лякарні:

– Ёсць і ў лякарні, якія ляжаць з двухбаковай пнеўманіяй. А ў каго тэст станоўчы, яны дома ў ізаляцыі сядзяць. Тут палова горада ўжо каронавірусных. Шмат лекараў на бальнічным з тэмпературай, шмат медсясцёр, медперсаналу.

Паводле медработнікаў, калі сітуацыя з эпідэміяй у горадзе стала пагаршацца, людзі пачалі расслабляцца. Па іх меркаваннях, калі можна на суботнік, то чаму нельга, да прыкладу, на рынак.

Беларускае Радыё Рацыя