Якая сітуацыя з ВІЧ у Беларусі?
Медыкі паведамілі, колькі з пачатку года ў краіне зарэгістравана новых выпадкаў заражэння на ВІЧ-інфекцыю. Выяўлена 1215 новых пацыентаў. Паводле Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, паказчыкі не надта адрозніваюцца ад леташніх. Пры гэтым адмыслоўцы дапускаюць, што дадзеныя лічбы магчыма смела павялічыць у два-тры разы.
Як гаворыць нарколаг, усё з-за таго, што нават пры 100% ахопе тэстамі насельніцтва – знойдуцца грамадзяне, у якіх аналіз нічога не выявіць:
— Немагчыма вызначыць, напрыклад, заражаных, якія ў інкубацыйным выкрытым перыядзе, калі вірус у арганізме ёсць, але яго яшчэ ніводны тэст не выяўляе. Гэта называецца „перыяд акна“.
ВІЧ-інфіцыраванага, улічваючы чалавека, якому былі праведзены тэсты, рэакцыя імунаблотынга, выдадзена даведка. Гэтаму чалавеку, які ў гэтым „перыядзе акна“, немагчыма станоўчыя тэсты здаць, значыць немагчыма атрымаць даведку. Ужо гэтыя людзі ў нас адпадаюць.
Акрамя таго суразмоўца дадае, што шмат выпадкаў завозу ВІЧ-інфекцыі з-за мяжы, асабліва ад выяжджаючых на працу. Таму на першае месца медыкі ставяць прафілактыку і ўласную адказнасць.
Беларускае Радыё Рацыя