Якая верагоднасць паўтору “крымскага сцэнара” ў Беларусі?
27-га снежня ў Воршы адбылася прэзентацыя вынікаў унікальнага даследавання ідэнтычнасці і ўздзеяння СМІ ва ўсходніх раёнах Беларусі пад назвай “Месца Беларусі ў свеце: ва ўяўленнях жыхароў Усходняй Беларусі і ў СМІ, якім яны давяраюць”.
На відэа можна бачыць вынікі даследвання і прэзентацыю – ад пачатка да канца.
Аўтарка даследвання сацыёлаг, Віёла Ермакова, сказала напачатку імпрэзы: “Для любога даследвання, якое адбываецца, ёсць дзве нагоды пачацца. Першае: чыста навуковае, калі навукоўцы правяраюць тэорыі, яны вылучаюць гіпотэзы, а пасля збіраюць дадзеныя. Гэта фундаментальная навука. Большая частка даследванняў маюць больш практычны характар – людзі чымсьці займаюцца, у іх узнікаюць пытанні, якія ў далейшым могуць дапамагчы ім разабрацца. Практычная праблема, якая ініцыявала гэтае даследванне першапачаткова гучала наступным чынам: якая верагоднасць паўтору „крымскага сцэнара” ва Усходняй Беларусі. Запыт быў: наколькі ўплывовыя ў Аршанскі раёне ідэі “рускага свету”.
Беларускае Радыё Рацыя