Які сярэднестатыстычны партрэт бежанца ў Беларусь?
У 2020 годзе ў адпаведныя структуры Беларусі з хадайніцтвам аб прадастаўленні статуса бежанца ці дадатковай абароны звярнулася больш за 260 іншаземцаў з 21 дзяржавы.
Каля 75% – гэта грамадзяне Украіны, астатнія – з Расеі, Афганістана, Сірыі, некаторых краін Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі. З 1995 года статус бежанца ў Беларусі атрымалі 954 чалавекі, дадатковая абарона прадастаўлена больш як чатыром тысячам бежанцаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску расказаў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.
– Каля 2/3 ад агульнай колькасці бежанцаў складаюць асобы працаздольнага ўзросту. А 1/3 – гэта непаўнагадовыя. І толькі 5% складаюць асобы пенсійнага ўзросту. Сярэднестатыстычны партрэт вымушанага мігранта, які сёння пражывае на тэрыторыі Беларусі, выглядае наступным чынам – гэта, па-першае, асоба працаздольнага ўзросту, якая мае аплочваемую працу, пераважна гэта сям’я з адным або больш дзіцём, у некаторых сем’я жонка знаходзіцца ў адапачынку па догляду за дзіцём, які ўжо нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі.
Паводле прадстаўніка МУС, абсалютная большасць бежанцаў паспяхова інтэгруецца ў беларускае грамадства.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота zviazda.by