Які сярэдні заробак на Берасцейшчыне?
Да тысячы рублёў не можа дацягнуць сярэдні заробак на Берасцейшчыне. Паводле апошніх дадзеных, якія агучыў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, жыхары вобласці атрымліваюць за апошнія месяцы прыблізна каля 970 рублёў.
Юрыст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей адзначыў, што такая сітуацыя звязана з шэрагам эканамічных фактараў:
– Ёсць збоі ў эканоміцы, колькасць прадпрыемстваў, напрыклад, можа быць адбываецца аптымізацыя. Колькасць людзей скарачаецца, цякучасць кадраў, працуюць некваліфікаваныя рабочыя, таму ім можна плаціць менш.
Паводле Уладзіміра Малея, заробак не павышаецца яшчэ і таму, што працоўныя амаль нічога не патрабуюць ад свайго кіраўніцтва, а таксама не скардзяцца на ўзровень даходаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце