Якім можа стаць свет пасля пандэміі і як да яго адаптавацца?
Такое пытанне абмеркавалі ўдзельнікі першай анлайн-канферэнцыі ў межах працы берасцейскай творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы Халопа».
Распавядае адна з галоўных арганізатарак Святлана Гайдалёнак:
– Упершыню арганізавалі дыскусію, лекцыю Вольгі Шпарагі. Мы размаўлялі пра супольнасць, якой яна будзе пасля пандэміі. То бок мы не ведаем, ці скончыцца пандэмія ўвогуле, ці не. Мы абмеркавалі шараговыя пытанні, якія хвалююць усіх, і якія ў галаве ва ўсіх. Мы сустрэліся з вялікай колькасцю людзей з розных кропак і краіны, і ўсяго свету.
Мерапрыемства пачалося ў сістэме Джытсі, але пасля тэхнічных перашкодаў з боку зламыснікаў арганізатары перайшлі да канферэнцыі ў Zoom з меншай колькасцю наведвальнікаў. Агулам трапіла на анлайн-івэнт каля чатырох дзясяткаў чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце