Якім СМІ давяраюць у Глыбокім?
26 лістапада – Сусветны дзень інфармацыі. Дваццаць год таму ён пачаў адзначацца штогод па ініцыятыве Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі. Амаль усім вядомая фраза: “Хто валодае інфармацыяй – той валодае светам”. Мы запыталіся ў мінакоў Глыбокага, адкуль яны чэрпаюць інфармацыю і якім крыніцам інфармацыі давяраюць:
– Давяраю я амаль усім, толькі ў інтэрнэце, канешне, шмат чаго цікавага, але давяраць гэтаму не заўжды прыходзіцца.
– Інтэрнэт, яндэкс і недзяржаўным СМІ.
– У асноўным я гляджу тэлевізар, і камп’ютар, напэўна, tut.by найбольш чытаю.
– Гляджу ўсё, што прапаноўваюць. А ўвогуле я не задумвалася, дзе правільная інфармацыя, дзе неправільная.
– Газетам давяраю, дзяржаўным. “Савецкую Беларусію” выпісваю і чытаю.
– Інтэрнэт. Я больш бываю на tut.by і nn.by. Бывае дзяржаўныя СМІ гавораць адно, а недзяржаўныя іншае. Лепей прачытаць адно і другое і зрабіць сваю выснову.
Вельмі важна ўмець карыстацца інфармацыяй, каб не атрымаць “інфармацыйны стрэс”. А ён, як сцвярджаюць псіхолагі, прыводзіць не толькі да сацыяльных наступстваў, але і да праблемаў са здароўем.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя