Якім запомніўся генерал Фралоў? (абноўлена)



Развітанне з генералам Валерыем Фраловым праходзіць ў Менску. Грамадзянская паніхіда адбываецца ў зале рытуальных паслуг № 1 па вуліцы Альшэўскага, 12.

Валерый Фралоў будзе пахаваны заўтра ў Гародні. „Яго пахаваюць побач з жонкай”, – сказаў сын Дзмітры. Генерал Фралоў памёр у Менску 10 лістапада на 68-м годзе жыцця. Яго знайшоў мёртвым у кватэры сын. Паводле яго слоў, «дакладная прычына смерці пакуль невядомая, але па знешніх прыкметах сказалі, што або тромб, або інфаркт».

Якім яго запомнілі калегі?

Свае спачуванні ў сувязі са смерцю намесніка старшыні Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валерыя Фралова берасцейскія сябры партыі. Для іх гэта падзея стала нечаканасцю.

– Нам вельмі сумна, што жыццё заўчасна пакідаюць такія людзі, – адзначыў намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:

– Генерал Фралоў быў сябрам, якога заўсёды чакалі, з якім мы шмат сустракаліся на Берасцейскай зямлі, яго ведаюць у раёнах, дзе ёсць нашыя суполкі. Ён заўсёды прымаў удзел у партыйных справах, справах, звязаных з грамадзянскімі справамі, калі гэта было патрэбна.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Валер Фралоў было 67 год, ён выказваў думку аб гатоўнасці ісці кандыдатам у прэзідэнты.

З’яўляўся былым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, у 2004 годзе быў удзельнікам дэпутатскай галадоўкі – пратэсту супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнка.

Хацелася каб яго жыццё было даўжэйшым, выказвае шкадаванне з нагоды смерці свайго намесніка, генерала Валерыя Фралова кіраўнік партыі БСДП Грамада Ірына Вештард. Па яе словах, у Валерыя Фралова было шмат планаў, а галоўным намерам было пазмагацца за прэзідэнкую пасаду ў наступным годзе. Якім бы быў прэзідэнтам для беларусаў генерал Фралоў, пра гэта кажа Ірына Вештард:

– Ён быў уважлівым да клопатаў людзей. І найперш імкнуўся вырашаць праблемы людзей. І мне падаецца, што ён ніколі не здольны быў быць нейкім там дыктатарам, узурпатарам, «прыхватызатарам». На маю думку, гэта не яго сцяжына.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Генерал Валер Фралоў – гэта прыклад сапраўднага афіцэра, для якога слова гонар не пустыя словы, так у эфіры нашага радыё вайскоўца і палітыка згадваў старшыня аргкамітэту па стварэнні грамадскай арганізацыі ветэранаў баявых дзеянняў Абаронцы Айчыны Аляксандр Камароўскі.

“Апошнім часам у нас было многа планаў адносна будучыні”, – кажа Аляксандр Камароўскі:

– Гэта сапраўды вялікая страта для нас, вайскоўцаў. Гэта быў чалавек з высокай падрыхтоўкай, генерал, чалавек, які скочыў тры вайсковыя Акадэміі. Зараз разгортвалася праца па падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў, ён меў намер быць кандыдатам. Гэта была годная кандыдатура.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Ён быў шчырым чалавекам і адданым патрыётам Беларусі, так пра генерала Валера Фралова згадвае лідар Руху „За свабоду”. Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што знаёмства з генералам Фраловым пачалося яшчэ з 90-х гадоў, і за гэты час ён не раз паказаў сябе сапраўды годным чалавекам, які выбіраў праўду замест цёплых пасадаў:

– У яго выбар быў сур’ёзны, ён і сёння мог сядзець у якім-небудзь высокім кабінеце, падпісваць паперкі і выступаць прыгожа па тэлебачанні. Але ён выбраў цяжкі шлях. Для яго гэта было прынцыпова. Гэты выбар дае высокую адзнаку гэтаму чалавеку. Таму што бывае цяжка, і многія кажуць, а ў мяне дзеці, а ў яго таксама дзеці. Ён адстойваў самае галоўнае – сэнс жыцця.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Станіслаў Шушкевіч, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі: Валерый Фралоў зрабіў тое, чым мог ганарыцца ўсё жыццё, і ў вельмі складаных абставінах паводзіў сябе мудра. Я нагадаю адзін эпізод. Мне давялося з генералам Фраловым быць у Літве ў вайсковых частках, сустракацца з вядомымі літоўскімі палітыкамі, з людзьмі, якія, здавалася б, усім сваім нутром павінны былі ненавідзець савецкіх вайскоўцаў, а, тым больш, – генералаў. Але ўсе так добра яго ўспрымалі і казалі, што Літва вечна яму ўдзячна за тое, як ён вывеў падначаленыя войскі з Літвы. Не тое, што не пралілася ніводная кропля крыві, але не было нават насільнага ўздзеяння.

Валерый Фралоў нярэдка бываў у мяне, мы размаўлялі. Шчыра скажу: ён не вельмі быў моцным палітыкам. Але гэта быў шчыры і прыстойны чалавек, які жадаў нашаму краю толькі дабрыні.

Сяргей Скрабец, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнаг сходу Беларусі: Валерый Фралоў быў тым рэдкім чалавекам, які мог у любы момант дапамагчы любому, хто апынуўся ў цяжкім стане. Ідэальны сябра! Ён што думаў, тое і казаў. Што казаў, тое і рабіў. У парламенце па ініцыятыве Фралова мы і стварылі фракцыю аднадумцаў “Рэспубліка”. Галадалі супраць трэцяга тэрміна Лукашэнкі, патрабавалі празрыстых выбараў з удзелам прадстаўнікоў апазіцыі… На той момант гэта быў маленькі подзвіг, хоць за гэта з намі ўлада разлічылася. Я пазбавіўся бізнеса, Парфяновіч з’ехаў з краіны, Валерый Фралоў таксама сваё атрымаў. У свой час яго моцна збілі невядомыя ў масках, забралі дыпламат, у якім генерал быццам бы павінен быў везці грошы з Масквы.

Але сілы духа ў яго хапала. Вось і зараз ён збіраўся балатавацца ў прэзідэнты, мы на гэтым тыдні павінны былі спланаваць паездкі па Беларусі. Не паспеў…

Сяргей Калякін, лідар партыі “Справядлівы свет”: Мы перасякаліся з Валерыем Фраловым на палітычнай ніве і магу сказаць, што гэта быў вельмі шчыры і прамы чалавек, які мог сказаць у вочы ўсё тое, што думае. Ён сыйшоў вельмі рана і вельмі нечакана.

Валер Фралоў нарадзіўся ў 1947 годзе ў Менску, займаў шэраг вайсковых пасадаў у СССР і незалежнай Беларусі. З 2000 па 2004 год быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, дзе ўзначальваў апазіцыйную парламенцкую групу „Рэспубліка”.

Беларускае Радыё Рацыя