Якімі жыхары Беларусі бачаць грамадскія арганізацыі?



Якімі простыя жыхары Беларусі бачаць грамадскія арганізацыі свайго горада і ці давяраюць ім? Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыяў правёў даследаванне пра патэнцыял НДА ва ўдзеле ў жыцці грамадства.

Аб асноўных выніках супольнага даследавання беларускай інтэрнэт-аўдыторыі распавядае эксперт праекта, прадстаўнік Baltic Internet Policy Initiative Міхаіл Дарашэвіч:

– 70% ведае пра грамадскія арганізацыі ў месцах, там дзе яны жывуць, 72% хацелі б ведаць больш. Большасць ставіцца станоўча да дзейнасці грамадскіх арганізацыяў. Большы працэнт ставіцца станоўча, але 58% – давярае. Перш за ўсё давяраюць грамадскім арганізацыям па ахове жывёлы і здароваму ладу жыцця.

Па выніках прэзентацыі будзе падрыхтавана адмысловая справаздача і распаўсюджана сярод грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя