Якія грошы спагоняць з фігурантаў „пінскай справы”?



Цягам працэса над другой групай фігурантаў “пінскай справы”, звыш 70-ці міліцыянтаў, якіх прызналі пацярпелымі, прапанавалі спагнаць з дзесяцерых пінчукоў-палітвязняў каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Суддзя Вера Філонік вынесла гэтае пытанне ў асобнае справаводства, калі адбудзецца паседжанне, пакуль невядома.

Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова мяркуе, што суму Філонік зменшыць удвая:

– Гатовая паспрачацца, што суд задаволіць 50 % ад запытанай сумы, такая агульная практыка. Але гэта яшчэ наперадзе. Трэба чакаць сумарны іск на 200 тысяч.

Другую групу фігурантаў “пінскай справы” пакаралі зняволеннем ад чатырох да пяці з паловаю гадоў турмы. Палітвязні збіраюцца падаваць апеляцыі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя