Якія мэты „Моладзевага блоку”



Дапамога студэнтам, з абаронай іх правоў, а таксама фіксацыя гвалту з боку сілавікоў у адносінах да мірнага насельніцтва. Такімі сталі за апошнія некалькі месяцаў асноўныя накірункі дзейнасці прадстаўнікоў „Моладзевага блоку”.

Сябра арганізацыі Яўген Караўлаў звярнуў увагу на тое, што найперш моладзь зараз занятая апошнімі палітычнымі падзеямі ў краіне:

– Як „Моладзевы блок” мы займаемся ў асноўным трыма рэчамі. Мы працуем з праваабарончымі арганізацыямі па тэме фіксацыі катаванняў у адносінах да людзей. Дапамагаем уладкаванню адлічаных студэнтаў і студэнтак, працуем з Ціханоўскай, з „Задзіночаннем беларускіх студэнтаў” і ўкраінскімі студэнтамі. Таксама дапамагаем студэнцкім стачкамам. 

Як адзначыў Яўген Караўлаў, „Моладзевы блок” ні ў якім разе не выступае арганізатарам пратэстаў студэнтаў. Ён найперш падтрымлівае моладзь у прававым і псіхалагічным плане.

Беларускае Радыё Рацыя