Якія пераносы працоўных дзён чакаюць беларусаў у 2018 годзе



Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову пра перанос працоўных дзён у 2018 годзе. Рашэнне замацавана ў пастанове ад 29 лістапада, паведаміла прэс-служба ўраду.

Паводле дакумента, працоўныя дні ў 2018 годзе пераносяцца так:

з аўторка, 2 студзеня, на суботу, 20 студзеня

з пятніцы, 9 сакавіка, на суботу, 3 сакавіка;

з панядзелка, 16 красавіка, на суботу, 14 красавіка;

з панядзелка, 30 красавіка, на суботу, 28 красавіка;

з панядзелка, 2 ліпеня, на суботу, 7 ліпеня;

з панядзелка, 24 снежня, на суботу, 22 снежня;

з панядзелка, 31 снежня, на суботу, 29 снежня.

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці ці працы рабіць перанос працоўных дзён па-іншаму ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Беларускае Радыё Рацыя