Якія рэгіёны лідзіруюць па вакцынацыі?
Мінздароўя ў нядзелю апублікавала рэгіянальную статыстыку па вакцынацыі. Першую дозу вакцыны супраць кавіду атрымалі 2,009 млн чалавек, поўны курс прайшлі — 1,571 млн (16,8%).
Па колькасці прышчэпленых лідзіруе Менск — 351,4 тысячы (17,5%), але ў працэнтных суадносінах вышэй за астатнія рэгіёны знаходзіцца Гомельская вобласць — 279,5 тысяч (20,3%);
— Магілёўская вобласць — 178,6 тысяч (17,6%);
— Гарадзенская вобласць — 169,6 тысяч (16,7%);
— Віцебская вобласць — 166,1 тысяч (14,8%).
— Берасцейская вобласць — 193,1 тысячы (14,4%);
— Менская вобласць — 183,9 тысячы (12,5%).