Якія самыя „папулярныя” артыкулы на Берасцейшчыне?
Абраза прадстаўнікоў улады і экстрэмісцкія дзеянні – такія самыя папулярныя артыкулы застаюцца на Берасцейшчыне, на падставе якіх за апошнія тыдні заводзяцца крымінальныя палітычна матываваныя справы.

Таксама адбываюцца суды, распавяла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:
– У нас у лідарах артыкулы за абразу службовых асобаў, звычайных міліцыянтаў, суддзяў, часам за абразу Аляксандра Лукашэнкі. На падставе гэтага ў нас выносяцца прысуды пачынаючы ад абмежавання волі.
Агулам на Берасцейшчыне, паводле апошніх звестках, налічваецца 248 палітвязняў. Толькі за апошні тыдзень да спісу было дададзена пяць асобаў.
Беларускае Радыё Рацыя
