Якія СМІ чытаюць актывісты Батумі пра вайну ва Украіне?
Цягам апошніх 8 месяцаў ва Украіне ідзе не толькі вайна на зямлі і ў паветры, але ідзе і інфармацыйная вайна. Пра тое, што адбываецца ў краіне-суседцы, пішуць не толькі ўкраінскія, але беларускія і замежныя СМІ.

Наш карэспандэнт даведаўся, якія СМІ з’яўляюцца для актывістаў з грузінскага Батумі крыніцай інфармацыі пра вайну ва Украіне:
– Больш за ўсё гэта беларускія тэлеграм-каналы, “Зеркало” – па-расейску, можа, яны калісьці “Люстэркам” назавуцца, таксама “Радыё Рацыя”, “Новы час” – адзінае не экстрэмісцкае СМІ. А далей па спісу: “Радыё Свабода. Беларусь”, “Медыязона”. Усе гэтыя СМІ вельмі добра нам паказваюць сітуацыю ва Украіне.
– З беларускіх СМІ, з украінскіх СМІ. Калі казаць пра беларускія СМІ – “Наша ніва”, “Новы час”, “Радыё Рацыя”, “Радыё Свабода”. Украінскія – з большага афіцыйныя.
– Ад родных, якія засталіся ва Украіне. У мяне ў Харкаве і ў Харкаўскай вобласці родныя, у Херсонскай вобласці. Таксама тэлеграм-каналы ёсць, вельмі шмат іх ва Украіне.
Для большасці апытаных асноўная крыніца – гэта не сайты незалежных беларускіх і ўкраінскіх СМІ, а іх тэлеграм-каналы, а таксама вельмі шмат інфармацыі пра Украіну і тое, што там адбываецца, у Грузіі пішуць мясцовыя тэлеграм-каналы і незалежныя СМІ.


Беларускае Радыё Рацыя
