Якое яно – жыццё вясковае?



Работнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства “Бярозаўскае” смяюцца з абяцаных Аляксандрам Лукашэнкам 500 даляраў заробку. Бо  сярэдні ў іх гападарцы заробак ад 180 да 350 рублёў. У далярах гэта не складае нават паловы абяцанага.

А цэны растуць не па днях, а гадзінах, кажуць людзі:

– Я хачу жыць як цывілізаваны чалавек. Як кажа кіраўнік нашай дзяржавы, мы жывём у Еўропе. Знаходзімся то мы ў Еўропе, але жывём як? Нашыя заробкі не дацягваюць нават да 200 даляраў. Якія там 500 ?! Вось так мы існуём.

– Жыць у вёсцы цудоўна, калі ты дужы ды малады. Толькі не лянуйся, круціся. А як стары, то трэба ў дом для састарэлых уцякаць, бо пенсія – капейкі.

Паводле  вяскоўцаў, парада пенсіянеркі слушная. Круціцца можна, пакуль дазваляе здароўе і час. Але цяжкая праца ў калгасе і на сваёй гаспадарцы забірае адно і другое.

[Not a valid template] 

Беларускае Радыё Рацыя